Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Мая песьня.

Пад ветра сьпевы сіратлівы
Сваю я песьню запяю.
Мой сьпеў ня гэтакі жудлівы,
Я ім маркотнасьць адганю!

Я песьняй яснаю, як сонцэ,
Далёка ў полі адзавусь,
І буду пець і пець бяз конца;
С сваей я песьняй падружусь.

Я песьняй ў лесе пранясуся,
І бор застогне ад яе,
І вечна с песьняй астануся,
З ей штрэчу счасьце я свае!..


Не пытай.

Не пытай ты аб жыцьці маём,
Бо ты сэрцэ да болі трывожыш,
І душа камянее на ём!
Ціж пытаньнем ты гору паможэш?

Ты не плач па нядолі маей,
Бо сьлязою ня згоніш ты гора;
Мне не стане ні чуць весялей,
Калі выльецца слёзаў хоць морэ.

Не пытай, што весна мне суліць,
Успамінак мне жалю нагоніць;
Па вясьне маё сэрцэ баліць,
І ў душы струны жаласна звонюць…