Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

А то бедны дзеткі
Гетак ўжо шчэзаюць,
Вянуць, як-бы кветкі…
Што-ж маленькі знаюць?

Хто-ж іх пашкадуе
Без мацеры мілай?
Ці-ж матка пачуе
Плач іх над магілай?

Як вочы мне векам
Будуць закрываці,
Хто-ж маленькім дзеткам
Будзе спагадаці?

|}


Не тужы.

Не тужы, бедачэ,
Што сямейка плачэ,
Стогне, усхліпае, —
Бо шмат гора знае.

Горэ яе душыць,
Горэ яе сушыць.

Не тужы, гаротны:
С хвіляй пералётнай
Гэта ўсё праміне,
Ў вечнасьці загіне;

Прахам ад нас пойдзе,
І мы шчасьце знойдзем.