Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

Горэ зіханецца
І ў даль панесецца.
Эх, тагды ў нас, браце,
Болей сілы хваце

Для змаганьня з злою
Крыўдай і нудою!..

|}


Песьня.

Цьвіце пекна каліначка
Белым-белым цьветам:
Выйдзе замуж, дзяўчыначка,
Гэтым пекным летам.
Атцвіла ўжо каліначка,
Ўсю красу згубіла;
Вышла замуж дзяўчыначка
І душой заныла.
Прайшло лета. Ў каліначкі
Лісьця ўсе апалі;
У тую пору дзяўчыначку
Маладу схавалі.
А вясною над магілай
Зацьвіла каліна,
Каб па той пекнай дзяўчыне.
Была хоць ўспаміна!..