Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

2) шырыць друкаванае слова — кніжкі, газэты, брошуры — ў беларускай мове; прыкладываць сваю руку да іх выданьня;

3) аткрываць уселякіе кружкі і таварыствы, дзе можна было-бы шырыць грамадзянскую і національную сьвядомасьць;

4) працаваць дзеля развіцьця беларускай літэратуры, штукарства, тэатру і музыкі (песьні);

5) знаёміць шырокіе кругі з вашай мінуўшчынай, цяперашнім палажэньнем народу і яго задачамі ў будучым; організоваць выстаўкі і музэі этнографічные, гісторычные, кустарные і т. п.

„Дзеля таго, каб узрастала экономічная сіла народу, трэба развіваць усе яго творчэскіе сілы і рупіцца аб тое, каб здабыць патрэбные варункі. На гэтым грунці работу трэба вясьці гэтак:

1) развіваць у народзі прывычку здаволіваць свае патрэбы сваімі сіламі — супольнай, хаўруснай працай;

2) памагаць умацаваньню і развіцьцю селянскай гаспадаркі, пашырэньню селянскай зямельнай ўласнасьці; аткрываць таварыствы дзеля парцэляціі зямлі між беларусамі і бараніцца ад наплыву чужынцоў;

3) аткрываць уселякіе хаўрусы і суполкі — крэдытные, гандлёвые, дзеля супольнай працы над вырабам розных тавароў і т. п.

4) організаваць сельска-гаспадарскіе хаўрусы, школы, выстаўкі і інш.

5) завадзіць організаціі дзеля падмогі коопэраціі, развіць цю гаспадаркі, хатняго рэмесла і т. д.

6) рупіцца аб паляпшэньні варункоў працы.

7) памагчы упарадкаваць справы эміграціі; старацца заместа эміграціі ў Амэрыку організоваць эміграцію на сэзонные работы у бліжэйшые краі (на лета), каб людзі верталіся да хаты з грашыма і з навукай сельскай гаспадаркі павэдлуг практыкі ў чужыхъ старонах.

«Кожын крок на гэтай дарозі будзе набліжаць нам той