Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

Я спляту вянок з вергіні
С той, як жар, чырвонай.
За вянок любоў ня згіне, -
Будзе жыці вечна!..

|}


Летняя раніца.

Над дубровай сонцэ з’яе;
Лес прачнуўшыся шуміць;
Ў небі пташечка сьпевае,
І ручэй цішком бурліць.

На лугу раса асела;
Траўка срэбная блішчыць;
Гдзесь коса ўжо зазьвінела,
Стала с траўкай гаманіць.


Раніцай.

Як ты мне міл, усход румяны,
І дзіўны бляск тваіх лучоў,
І белы луч, расой засланы,
І сонны шэпт бароў, лясоў!
І люба мне глядзець на поле,
Гдзе колас гнецца да зямлі,
Гдзе радасць ясная і воля
Кругом ўсё чыста абнялі!
І люба, мне ўзглянуць на вёску,
Гдзе чуцен голас мужыкоў..!