Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Той ладзіць воз, ідзе здалёку
Там кучка некуды касцоў.
Пастух хлявы ўжо атчыняе,
Вароты жалаена скрыпяць;
Кароў на пашу выганяе,
Авечкі кучкаю стаяць.
А песьня пташэк галасіста
Вясе́ліць луг, зялёны лес,
Ды сонцэ ясное агніста
Глядзіць на землю із нябес.

|}


З выраю.

Сонцэ блеск свой апусьціла
На зямлю з высотаў
І праменьнем асьвяціла
Рэчку, луг, балота.

Сьнег паволі пачаў таяць,
Зажурчэлі рэчкі;
Лес аб шчасьці пачаў баяць,
Што ўжо недалечка.

Радасьць ясная паволі
Пачала вітаці,
І лясы, і чысты полі
Пташэк сазываці.

Вось ўдалёку чутны крыкі
Жураўлёў з гусямі,
І нясуцца рэхам зыкі
Гдзесь пад небесамі!