Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

Многа радасьці бяз конца
Ў крыках тых чуваці,
І, здаецца, само сонцэ
Рвецца іх стрэчаці…

Гэты пташкі із далёку
Нясуць весьць святую
На радзімую старонку —
Матку іх радную…

|}


Над рэчкай.

Скрозь нязьмерную гладзь ў люстранай вадзе
Выглядаецца месяц белявы;
С хваляй быстрай ракі казку дзіўну вядзе,
І ей шэпчэ прывет ён ласкавы.

Ціхі ночы спакой ўсе кругом апавіў,
А ня сьпіць толькі рэчка бурліва,
Ў ёй жыцьцё не стаіць, яе быстры прыліў
Мчыцца ў даль, як стралою — на дзіва.

Ціха шэпчуць кусты над люстранай вадой
І штось лісьця таёмно гадаюць;
Хвалі плешчуць і бьюцца аб берэг круты,
Сон музыкай сваей адганяюць.

Лісьцям міла шэптаць, думаць думкі ў цішы
Пад гаворку ракі пераліваў,
Ночы сон не трывожыць іх думак душы
Яны шэпчуць і шэпчуць шчасліва.

Мне так міла стаяць над ракою вясной,
Думкі думаць пад шэпты рачные;
Яны рвуцца з душы ў даль адна за адной
І ўспамінкі нясуць дарагіе…