Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Не пануйце ў хаце,
Бедната і горэ!
Ох, каб вас не знаці,
Люба-б было, люба!

Толькі вы, як цені,
Ходзіце за мною,
Усё дзержыце ў жмені,
Цісьнеце ня міла…

Мне ад вас ні ласкі,
Мне ад вас ні ўцехі;
Вы пляціцё казкі
Сумные такіе…

Вы на вочы горкіх
Сьлёзаў мне нагналі…
Іх ліецца столькі!..
Бяз канца і меры…

Я на сьвет як глянуў
Ангелікам чыстым,
Лёс сердзіта стануў,
Злосьцю адазваўся.

І с тых пор ўсё болей
Ні жыцьця, спакою,
І не знаюсь з долей,
А яе чэкаю…

Толькі-ж вы мне здрадай,
Горкіе суседзі!
Глядзіцё с пагардай
На пару другую…