Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

А каб вас пазбыцца,
Ўсё пашлоб іначэй…
Не магу здружыцца
З вамі я нізваньня.

Прыдзе час, і ў морэ
Канеце глыбока,
Бедната і горэ…
Вам туды дарога!..

|}


Пастушок.

Як толькі роска, заблішчыцца
Пад сонца яснаго прамень,
Мая душа на поле мчыцца,
Каб стрэціць ў полі ясны дзен.

Як только раніца прачнецца,
І птушак сьпеў пачую я,
Мой дух туды стралой нясецца,
Ляціць душа туды мая…

Я ўстану борзда, апрануся…
Сабраўшы стадо я сваё,
Ўзыйду на луг і падзіўлюся -
Усё так радасна пяе!..

∗     ∗

І я, на пень прысеўшы ціха,
Аддамся думкам маладым…
Эй, прападзі цяпер, ўсё ліха!
Я мчусь к абоймам веснавым…

І я паслухаўшы сьпеваньня,
Аддамся ў морэ забыцьця,
Іздэцца: горэ ўжэ не стане
Гнясьці пастушаго — жыцьця…