Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

І я вазьму сваю жалейку,
Зайграю моцна ў такт вясьне;
Зглушу, здаецца, салавейку,
Жыцьцё вясёлым здаецца мне.

|}


Полудзень пры жніве.

Сонцэ паўднёвае, жар несьцярпімы!
Жыта шуміць ядраным каласом,
Песьні ад жнеяў нясуцца любімы;
Клоніцца жыта пад жнеяў сярпом.
Момэнт… і песьня замоўкла паволі:
Гнуцца ўжо жнеі снапочкі вязаць…
Радасна сэрцу на гэтакім полі,
Рвецца, яно ў паднябесьсе летаць.
Борздзенька жнеі снапы павязалі,
Кожная сноп свой крыху паднясла;
Ў рад яны стройна снапы пастаўлялі
Вокал, каб цень іх крыху аблегла.
Ў рад яны ціха, як гусі паселі;
Вынялі полудзень з торбаў сваіх,
Радасна вочы іх кожнай глядзелі,
Ветрычак ціхі прымчаўся да іх.
Твары дзявочые поўные ласкі
Ў даль пазіралі, гдзе постаць была.
Ціха калосікі баялі казкі…
Радасьць, надзея тых жней сьцерэгла.