Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

момэнт, калі народ, пазнаўшы свае патрэбы і навучыўшыся сваімі сіламі здаволіваць іх? наканец-такі возьме ўсе свае справы ў свае рукі».

Такую праграму-дэклярацію надрукавала сёлета «Наша Ніва» (№ 2 — 1913 г.), каторая ўжо восьмы год працуе дзеля адраджэньня беларусоў і клічэ да работы ўсіх праўдзівых сыноў нашай Бацькоўшчыны. Пазнаньне краю і сямілетняя практыка — вось фундамэнт, на каторым сяўцы беларускіх ідэй апіраюць гэту праграму. І гэты шлях — самы просты, самы натуральны: ён вядзе да вызваленьня нашаго народу с путаў цемнаты, безпраўя, беднасьці, — вядзе да таго, што і беларусы здалеюць выявіць сьвету ўсё, што заложэна прыродай у народнай душы, і споўніць тую гісторычную роль, якую ім назначыло спрад вякоў жыцьцё.

Антон Новіна.

Вільня, 22/IV 1913.