Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

Родные абразкі.


Мы едзім з Данілай па шырокай пешчаністай дарозе. Яшчэ рана. Сонцэ толькі ўстала і пасылае нам прывет сваімі чыстымі, як крыштал, праменнямі. Халодна. Туман дымам яшчэ сьцеліцца па сенажацях, а над рэчкай імгла стаіць такая, што за ёй далей нічога не ўбачыш.

Паснедаем, дзядзька! кажэ Даніла.

Ня ведаю адкуль дастаець ён белую торбу і вынімае добры кавалак свайго чорнаго хлеба. Частую Данілу салам, і добрай поўгадзіны — ні воднаго слова: дзядзька так спрытна адгрызае саўсім малые кавалачкі сала і с такім смакам закусывае хлебам, што не хацеўбы доўга рушыць старога і ўсё глядзець на яго твар, што ад падымаючагося цепла сонца і ад смачнай яды робіцца ўсё весялей і прыятней. «Дзякуй Богу» — шэпчэ ён, злажыўшы торбу і перахрысціўшыся. — Цяпер патлумачым — «так ты кажэш — што ўсё на сьвеце павінна быць па Божаму, каб жылі, як браты, каб не было сварак… Так!.. — начынае Даніла с той самай гутаркі, што з ім ужо не адзін раз гаварылі. Усё гэта добра, але са сваімі жыць у вёсцэ ўсё-ж страшэнно часам робіцца. Кажэш, як браты, ўсе за аднаго, але што у нас тамака робіцца, крый Божэ, саўсім кепска.

Во бяры хаця мяне, Данілу. Калі прыхаджу ў родную вёску с фабрыкі (можэ раз ў месяц) да хаты к жонцэ, да