Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

дзяцей, радасна робіцца, што зноў са сваімі; у стайне канёк фыркае, пазнаўшы старога; кароўка мычыць, авечка — ўсё табе «здароў, здароў»! Але во з-за плота сваяк-жэ Мікола неяк бокам паглядывае: вочы, як у воўка. Скажэ: «як маецеся, вашэці» — і гэтак цёмна, страшэнна робіцца на сэрцы. А пэўне, каліб спаткаў гдзе-колек у куточку у цёмном, так і прыціснуў: «а што, галубок, шмат грошы с фабрыкі да жонкі нясеш, пэўне поўна кішэня»… Хваць па горлу… і досіць. Не… слабода патрэбна, да зарэзу патрэбна, але каб без стражніка — гэтак саўсім прападзеш, бо чэлавек, асобна цяпер па вёсках — гэта воўк і так і глядзіць каб свайго, ўсё брата задушыць. Не… без урадніка нічога ня будзе — заканчівае Даніла.

— Стражнік, ураднік — што яны табе даліся? Пэўне, што ёсьць такое (пытаю я), а ўсё тое-да-сёе, да гэткое: кажы, браток; прад сваім чаго-ж стыдацца?

Мінуты са дзьве Даніла маўчыць, спусціўшы галаву закурывае люльку.

— «Гэта было на той самай дарозе, на якой цяпер едзем. Вязлі с кірмашу да хаты гадавога жарэбчыка. Прычапіў яго сзаду да фурманкі, дастаў люльку, тытуну, зацягнуўся… і што гэта — гляджу, німа жарэбчыка. Саўсім перапужаўся, але тут спаткаў стражніка… і жарэбчік знайшоўся».

Цяперь надоўга замоўк Даніла. Маўчу і я. А нейкіе цяжкіе думкі, як хмары ў асеньні даждлівы дзень, лажацца на душу і неяк сумна робіцца на сэрцы.

«Цікавы гэты Даніла. Калі начынае тлумачыць аб мінуўшчыне, аб праўдзівам і слаўнам даўным жыцьці (і ўсё прытчамі да прыказкамі), прада мной, як ў неікім, сне праходзіць ўся велькасьць гісторыі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Глянеш навокал — усё лясы цёмные, балоты, пяскі. Дзесяткі і сотні гадоў стаяць яны як ў першы дзень стварэньня, і нішто людзкое іх яшчэ ня зніштожыла, А людзі, а вёскі?… Не, лепей не пытацца, не кратаць болькі…