Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/146

Гэта старонка не была вычытаная

Родная вёска Данілы, яго дзядоў — Черняты. Стаіць яна на прыгорку сярод убогіх ніў і лясоў; ад гораду ў верстах дзесяць. У вёсцы — ні школкі, ні фэльчара (як у першы дзень стварэньня!); адзін толькі брат Данілы, што ў салдатах пісарам быў першы інтэлігэнт у чэрнятах. Кніжкі чытае, ў зіму хлопцаў грамаце абучае, прашэньня ўсім пішэ і другія справы ведае — усё адзін Сымон С-ій, першы грамацей у вёсцэ».

— А ведаеш, Міхалка? зноў пачынае Даніла…

І цяпер ён находзе ўсё новые і новые прашкоды, цэлымі ворохамі сыпе іх з свайго жыцьця — і я начынаю дазнавацца, што гэтаго блізкаго мне Данілу я саўсім ня ведаю, як ня ведаю таго велькаго вясковаго народа, што дзесяткі вякоў жывець сярод лясоў, балот і пяскоў роднай Беларусі…

Я маўчу і слухаю пра станавога, пісара, стражніка, пра хутары — і прада мной пачынае мігаць той самый дзядзька Даніла ў тысячах абразах:

Даніла — праўдзівец, што так много ведае і так ахвотна тлумачэ аб слаўнай мінуўшчыне, саўсім не падобнае да цяперашняго жыцьця; Даніла — добры бацька і старшы ў сваей хаце; Даніла, што ня можэ жыць без слабоды і без стражніка («бо людзі ваўкі»); Даніла, што так любіць і каня, і кароўку, і авечку, і курачку, і былінку ў полі…

∗          ∗

Горача ў поўдзень. Сонцэ так пячэ, што трэба гдзе знайсьці куток, каб уцячы ад духаты. Забіраюся. на сенавал. І тутака так сама німа спакою: мухі гуртом, як шалёные, лезуць у вочы і ў нос, — а халадка ўсёж німа. Як колек улёгся, а сон няйдзе. Загаманіў прыбегшы гаспадарскі хлопчык: з вялікім стараньнем пачынае ён наладжываць гойдаўку: перакінуў праз бэльку лейцы з петлямі, залажыў дошчэчку, шах-мах і гатова. Пайшлі выкрутасы, выверты на усякіе лады — словам пацеха. Хлопчык — вучень гарадской школы; два дні як прыехаў да хаты і ня дзіва, калі слабоды пачуяў, вярнуўшыся з горада, дзе, можэ, німа гумна з такім пахам