Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

ат свежаго сена, німа гойдаўкі і іншых вясковых вольнасьцей.

— Дзяцюк! а дзяцюк! — звертаюсь я да школяра, пачынаю даведывацца аб тым, чаго ён навучыўся ў горадзе, ці добра там жыць, ці ня нудзіцца па вёсцэ.

Не, там, у горадзе ўсё добра. Ён ўжо жыве тамака чацьвёрты год, а цяпер і саўсім слаўна, бо, ведама, кінэматографы, прэдстаўленьня, таварышы, кніжкі пра Пінкертона і Хольмеа… А тутака у леце яшче так-сяк, а у зіме і не гавары…

— Ну, а што там ў кінэматографе? — пытаюся.

Мой хлапец трошкі мнецца.

— Кажы сьмела пра што там ў кніжцы Пінкертона пішуць — пра вайну, пра зьвяры? Ну кажы: відзеў калі труса?

— «Відзеў» — кажэ нехоця, як бы думаў: «і даліся-ж яны тябе»!

— „А лісу?“

«Не!»

— «А я відзеў» — адзываецца нейкі саўсім тонкі голасок

Аглядываюсь навокол і ў цёмным кутку — пара бліскучых вачэй, што твае чарвоные вугалёчкі.

— Спаткаў, спаткаў у «козьім лагу», саўсім чырвоная, а вхост гэткі пушысты, спрытны зьвярок.

І ваўка шэраго ў восень відзеў… гэтаж калі мы з Яськай авечек пасьвілі. Во была пацеха, тады не да сьмеха, бо чуць-чуць — і ад твайго Анткі і костачак не асталась бы»…

С кутка, падабраўшы армячок, падымаецца дзяцюк, — саўсім дзіцянё гадоў 7—9, з велькай белай галавой і велькімі вочамі, ў белых апорках і у дзюравай палатнянай рубашцэ на худых плечах: сухая грудка выходзе із кашулі, што чуць дзяржыцца на ліповам калочку (што замест гузіка), задзетай за пятлю. Сеў бліжэй.

— «Так во пасьвілі авечак, а Лыска с самай раніцы вые, заліваецца і, як шалёны, ня ведае спакою. Пад вечар ўжо як збіраліся да хаты — глянь… німа шэрэнькай авечкі, што ад