Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

маткі адбілася. Пайшоў шукаць авечку. Хаджу, хаджу, клічу — німа. А во штойто зварушылося: можэ авечка. Гляжу — воўк. Тутака я шась на сасонку. Шэры надходзіць, абярнуўся колькі раз навокол, абнюхаў і пайшоў. Колькі гэтак пасядзеў — ня ведаю, але ўжо добра сьцямнело, калі да хаты ўцекаў. Ну і страху было»… Закончыў хлопчык.

— Антук пэўне яшчэ шмат чаго відзеў — пытаюся я далей.

— «А як жэ: лася відзеў летась на сенажаці, што каля «Панскаго бора» такі велькі зьвер, шго твой конь. І шашка, і вавёрку відзеў»!

— Ну, Антук, шмат чаго ты ведаеш: трэба табе да школкі: тамака больш чаму навучышся.

— «Да школы? — добра кажэш, і пайшоў бы, але… тут мой хлопчык неяк скорчыўся, бліскучые вугалёчкі патухлі і прада мной сядзеў ня той храбрэц, што спаткаўшы воўка ані мінуткі ня струсіў, ня той жывы вясковы хлопчык, што так шмат відзеў і знае пра жывую прыроду: прада мной было худзенькое, без крывінкі ў твару, ў лахманы убранае, саўсім нешчастнае дзіцянё, катораму яшчэ патрэбна прыгляд мацеры цёплые ласкі, і любоў яе.

— Ну кажы-ж, Антук, пойдзеш у школу? Кажы сьмела! «Відзіш, панок, нашы тутэйшые хлапцы ідуць у Крэва (адсюль с 4—5 вёрст будзе) вучыцца: але нікому не каж (і спусыціўшы голас, бадай што шопотам, каб ніхто не пачуў вучыцель тамака ёсьць прыткі-ж надто: фулейкай так моцна бьецца, што страх бярэ.

— Не, Антук, ня можэ тое быць, бо вучыцель павінен шанаваць дзяцей, а цябе ня кране, бо калі буду ў салі паведаю яму, каб цябе не чэпаў.

— «Не… ня трэба: гэтаж хлапцы казалі… ня ведаю. Ну і татка не захацеў бы ўсё роўна, б0, ведама авечак пасьвіць шмат чаго».

— Антка, Антук, каб цябе немач, гдзе ты запрапасьціўся, ніхай цябе ваўкі… зарычаў нейкі голас на падворышчы.