Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

І тутака мой бедны Антук, падабраўшы сермягу і нахлабучыўшы на сваю белую галоўку старую бацькову шапку, вінаватай паходкай, ды прыскокам пусьціўся да хаты.

∗          ∗

«Дзеткі вы мае, саўсім мы дурнямі бываем, калі мы молады» прычытываў стары жыд Мордух, укладываючыся з намі на спачынак ў сенавалі.

— Дурнямі — во байкі якіе… не, лепей нам, Мордух, кажы, якая табе кабыла сягоння у Крэве на кірмашы дасталася? Хлапцы, ці чўлі? сягоння нашаго Мордку с кабылай ашукалі — адтказывае адзін із хлапцоў.

Коні — гэта хворае мейсцэ стараго Мордкі — і ён часам ахвотна гатоў тлумачыць аб сваей сівой кабылцэ, што калісь была першая ў Крэве, але цяпер, цяпер ён хочэ забыцца, залячыць тую больку, што яшчэ не зажыла с кірмашу. А дзеля таго, чытаючы малітву і падпеваючы сабе пад нос, ён кажэ далей.

«Калі даўней я быў маладым, моцным — ня ведаю адчаго… але ўсяго я баяўся: баяўся сабак, баяўся людзей, баяўся галоднай будучыны, а цяпер атчаго гэта так хораша жыць? Калі на сваей кабылцэ выежджаеш. Крэва паміж палёў і лясоў — і сонцэ грэе; і птушкі пяюць — нічога, табе болей ня трэба. А што ў мяне ёсьць?

— Нічога, апроч сівой кабылкі. Німа братоў, сясьцёр, німа жонкі, дзяцей, нават свайго кутка німа, а так добра жыць: нічога не баюся, аднаго, аднаго Бога. Яго забыць ня можна. І з ім так сьмела, так хораша жыць»…

Заціх стары Мордка. Маладзёж так сама. Успамінаю гутаркі, што мы хлопцы, недаўно вялі паміж сабой. Адзін із нас (ужо ў летах маладзец, гадоў пад 30) тлумачыў аб тым, як страшэнна робіцца, калі наляціць віхор, загамоніць пярун, калі застогнець векавая пушча і з карэньнямі выварачываюцца старыя елкі і рабіны.

Другі дзяцюк вясёлы, слаўны брахун, атказываў, што пя-