Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

рун ня можэ страшыць, бо забіць можэ толькі маланка і што яна ня рушыць, калі паставіць на страху громаатвод.

Прыходзілі і варушылі цябе і іншые думкі.

— Цікавы гэты Мордка: мае ўжо 80 гадоў, а як ён молад душой, нічога ня баіцца, як любіць і песьціць дзетак, як журыць нас дзяцюкоў; і нават сівая кабылка і птушкі, і траўка ў полі — як усё гэта цешыць яго старае добрае серцэ.

— «Дзеткі вы мае — а кветкі? даносіцца знізу голас Мордкі.

— Няўжож ня сьпіш стары?

Выбіраюся с сваей мярлогі, спускаюся ўніз к Мордку, і стары пачынае, быццам гоман ручча, таманіць ў поўгалоса.

І так чарадзейна робіцца у гэту месячную ціхую летнюю ноч пад шопотам сівога дзеда…

«Гэта было ў цёмнаі ночы летась. Праежджаў праз пушчу, што тут зараз за вёскай (адвазіў тутэйшых паненак у Крэва). Ціш ўсюду. Гдзе-недзе затрашчыць галінка, хруснець шышка і чуцен нейкі лясны гоман. Але гэта, ведама, лес, твары лясные ўселякіе: пужацца німа чаго. Ну і кабылка слаўная, дужая, бадай што са 35 рублёў каштавала: праўда саўсім маладая і пуглівая. Выежджаем з лесу і тутака нейкіе галасы з гікам і песьняй ажно проста на нас. Стой — хто едзе? Падходзяць бліжэй к фурманцэ: кабылку за кельзы.

— Гэта я, із Крэва жыд стары Мордка едзе». Во-во гэта нам і трэба. Ну Мордка, цяпер… хлапцы, як лічыце: варта жыда забіць?» Хэўра была падвыпіўшы.

— Варта, варта галаву зьняць. Ну Мордка, кажа першы голас: чытай малітву, цалуй цыцыс. Усе заціхлі. І тут я ім кажу: забіць чэлавека, забіць на сьмерць… ня можна. Галаву зьняць, нажом ў жывот пырнуць, або па горлу… ну: а чэлавека забіць ня можна, а вас хлопчыкі ня баюсь. Каго баюсь гэта Бога, Вялікаго, Праўдзіваго, што во тамака, с цёмнаго неба, бліскучымі сваімі вочамі на нас грэшных сыноў зямлі