Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

глядзіць. А баяцца людзей сваіх братоў… ніколі. Стары, бедны жыд Мордка 79 гадоў пад яго вокам жыве і людзі нічога зрабіць не маглі, а цяпер… забіць. Ну, кажу бійце, браткі, чэкаць некалі. Кончыў. Маўчаць як бы іх тут і не было… Ну і рэб Мордка — кажэ голас, чыркнуўшы запалку і што за дзіва Ясюк, Данілка, знаёмые хлапцы (с фольварку) трымаюцца за бокі і цешацца над старым.

Узабраўшыся на фурманку, хлапцы пацалавалі паненак («выбачайце, паненочкі, кажуць, бо трошкі не саўсім цьвярозы»), што, як галубкі ад буры, ў будзе забіліся; папрашчалісь і пашлі дарогай».

Міхалка С.

КОНКУРС.


Суполка «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» паведамляе усіх беларускіх пісьменнікоў, што ёю абвешчаецца конкурс сцэнічных твораў.

Варункі такіе:

1) Награды назначаецца тры: 125 р. 90 р. 25 р., а такжэ пахвальные отзывы за творы, не падыйшоўшые пад грашавую награду.

2) Аб творах, адзначаных наградамі, будзе апавешчана у беларускіх часопісах. Фаміліі ці прозвішча аўтораў, творы каторых не падойдуць пад конкурс, апавешчацца ня будуць.

3) Права ставіць на сцэне адзначэны твор астаецца за аўторам, а право друкавання суполка пакідае сабе.

4) Пры надзеле наградай прысланаго сцэнічнага твору бўдзе звертацца увага на такіе асаблівасьці: а) твор не павінен мець вадаў са стараны літэратурнай, а такжэ ідэёвай; б) павінен быць напісан добрай, т. е. правільнай беларускай