Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

мовай; в) быць прыгодным для пастаноўкі на сцэне, асабліва — на аматорскай у вёсцэ; г) тэма можэ быць якая хочучы — бытавая, гісторычная і т. п.; д) форму можэ мець жарта, камэдыі, драмы і т. д., без увагі на тое, у скалькіх актах і ці прозай, ці вершам будзе напісаны.

5) Рэч, прысланая на конкурс, павінна: быць чытэльна перапісанай.

6) На рукапісу навінен быць пастаўлен толькі дэвіз. Фаміліі, прозвіща і адрес аутора пісаць на рукапісу ня можна; гэта ўсё павінна быць прыслана у адзельнай закрытай каперцэ з абазначэннем пры адрэсе дэвізу і слова «для конкурса». На пакеце з рукапісам так сама трэба пісаць пры адрэсе — «для конкурса».

7) У конкурс не прыймаюцца: а) рэчы ужэ друкованые, б) вядомые рэдакціям «М. Б.» і «Н. Н.», а также такіе, аўторы каторых ня выпоўняць 6-го параграфу:

8) Судзьдзямі конкурсу будуць: пп. Б. Эпімах-Шыпілло, В. Іваноўскі, А. Новіна і В. Ластоўскі. Гэтые судзьдзі пры разглядзе конкурсных твораў могуць запрасіць па сваей увазе ешчэ каго колечы за судзьдзю. Участнікі конкурсу судзьдзямі быць ня могуць.

9) Апошні тэрмін прысылкі рукапісаў 30 сакавіна (марца) 1914 г. Рэзультат конкурсу будзе апавешчан 31 траўня (мая) 1914 г. Тэрміны гэтые могуць быць прадаўжэны, калі судзьдзі нойдуць гэта патрэбным.

10) Пастанова судзьдзяў аб наградах ні ў якім выпадку адмененай быць ня можэ.

11). Адрэсаваць рукапісы і пісьма, назначеные для конкурса, так: Бѣлорусское Издательское Т-во «Загляне солнцэ и ў нашэ ваконцэ», (С.-Петербург, В. О., 4 линія № 45, кв. 16. Там-жэ можна атрымліваць спраўкі аб конкурсе, калі што з гэтай абвесткі пакажэцца не зразумелым.

Суполка «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ».