Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Ня дрэнна жылося і селянам пароха (пробошча), каторых было 60 хат, бо ксяндзы нападаліся усё добрые людзі. У пачатках XIX сталецьця быў ксёндз Малішэўскі, а пасьля яго — Магнушэўскі. Крошын лічыўся багатай парахвіей. Пробошча ставілі князі Радзівіллы, а біскуп віленскі зацьверджаў яго. Малішэўскі залажыў парахвіяльную школу і вучыў у ей селянскіх дзяцей. Пасля яго сьмерці Магнушэўскі вёў далей пачатую сваім папярэднікам работу.

Магнушэўскі быў чэлавек сьветлы, вучоны; нейкі час ён вучыў дзяцей князя Мацея Радзівілла — Константына і Антоніну. Калі дзеці вырасьлі, то стаў непатрэбным князю і атрымаў багатую парахвію — Крошын.

Аб сабе ён мала думаў; для сябе кс. Магнушэўскі многа не вымагаў. Хацеў памагчы, сколькі здалеў, простым людзям. Даходаў ён меў німала, дзеля гэтаго дарма ксьціў, венчаў, а бяднейшым і грашмі памагаў. Быўшы адзінокім зжыўся са сваімі людзьмі, звыкся з імі, перэняў іх мову, спрасьцеў, як аб ім казалі гарадзкіе і дворные паны, ды дзіваваліся, што ён гаварыў «мужыцкімі» прыказкамі і пагаворкамі. Іншые нават думалі, што ён ня ў поўным розуме. Гэта так ім здавалося. Магнушэўскі быў чэлавек разумны: збліжыўшыся да народу, ён хацеў падняць гэты народ, шырыць асьвету сярод яго. Калі ён прышоў у Крошын, як вышэў было сказана, знашоў ужо парахвіяльную школу там, але будынак аказаўся нявыгодны, ён пабудаваў новы будынак, абшырнейшы і лепшы за першы.

Сам ён заўсёды у школе не вучыў. Вучыцелем быў арганіста Арлоўскі, або яго памочнік, стары касьцельны дзед — Парафіяновіч. Але відаць, што ён сам цікавіўся школай. Глядзеў за вучнямі, інтэрэсаваўся іх поступамі, асабліва больш здольнымі паміж імі.

У 1825 гаду у школі было 51 вучэнь, з іх 35 хлопчыкоў и 16 дзяўчынак, узростам ад 7 да 13 гадоў. Вучылі іх там чытаць, пісаць, лічыць і катэхізму. Шмат клаў працы каля