Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

У Крошын прыехало многа начальства: губэрнатар, маршалак шляхты, за судзьдзёў прышлі ўланы. Селяне былі пасаджаны пад варту. Іншые спужаліся і прызналі правы пана Юрагі. Але пасьля, перэгаварыўшы с ксяндзом Магнушэўскім, паправіліся, сталі упорстваваць. Паны і начальства узлуваліся на квендза, што падтрымлівае мужыкоў.

Суд быў скоры, але не міласьцівы. У ім заседаў сам Радзівілл, швагер Юрагі, прэзыдент гродзкаго суда і афіцэры. Вінавацілі 12 чэлавек, з гэтаго ліку 8 крошынскіх селян і 4 чэлавекі разнаго стану. 9 было тут-жа засуджэна ваенным судом, а на трох меўся быць ешчэ прыгавор. Губэрнатар быў тут-жэ, могбы зацьвердзіць прыгавор суда, але дзеля таго, што засуджэных было больш за 9 чэлавек, то справу трэба было даводзіць да самога Цара, дзеля гэтаго губернатар прасіў Насьледніка Царскаго брата хутчэй пакіраваць справу да Цара, нават паміма камітэта міністраў.

∗          ∗

Калі ўзнялася гэтая справа, то звярнулі увагу на школу і на кс. Магнушэўскаго. Данясьлі гэта Юрага і Радзівілл.

Пры губэрнатары кн. Радзівіла стаў дакараць кс. Магнушэўскаму, што прычына бунту гэта ён і яго школа. Кс. Магнушэўскі мае, моў, грамадны ўплыў на народ, мог-бы выйсці да іх і угаварыць супакарыцца перад панам, але кс. Магнушэўскі гэтаго зрабіць не хацеў, ссылаючыся на хваробу, а за выкрыцьце шкоднай школы гразіў, апрача таго, пажаліцца біскупу.

Губэрнатару паказаўся дзіўным гэты чэлавек, саўсім не падобны да другіх. Саўсім здзічэў, спрасьцеў і з мужыкамі трымае.

У аднаго з вучнёў, Бахрыма, знайшлі вершы, каторые паказаліся падазрыцельнымі. Паліція стала шукаць другіх вершоў і болей. Цяпер пачалася новая справа аб школі.

Аўтор «Powieści zczesu mojego» падае не саўсім акуратные весткі аб выкрыцьці школы. Павэдле яго слоў ездзілі