Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

у Крошын дзеля гэтаго сам Новосільцоў і рэктар віленскаго універсытету Пэлікан і з разгавороў с ксяндзом Магнушэўскім даведаліся, якая шкодная яго школа. Дакумэнты, каторымі я карыстаўся, а ім трэба верыць, нічога аб гэтым не кажуць. Справа была іначэй, крыху прасьцей і ясьней. Гродзенскі губэрнатар, атрымаўшы жалобу Юрагі і Радзівілла аб бунце селян, паехаў на мейсца сам. Юрага і Радзівілл сказалі, што прычынай усяму школа.

Пачалося сьледзтва аб школі. Хто вучыць, чаго вучаць, сколькі вучнёў, як называюцца. Радзівілл толькі тады убачыў, што ён далёка зайшоў у сваей жалобе, што нельга саўсім закрываць школу, а хапіло-б зрабіць некаторые перамены у школі: трэба атсунуць шкоднаго чэлавека, арганісту Арлоўскаго, даць для дагляду школы больш здольнаго вікараго, і каб сам пробашч не назначаў вучыцелёў і іх памочнікоў.

Відаць старому Магнушэўскаму сьледавацель не раз ставіў пастку і праз гэта даведываўся, як вучылі вучнёў. Кс. Магнушэўскі стаў хваліць Паўла Бахрыма, што ён болей вершаў на памяць ведае, а ня толькі тые, што ў яго узялі.

Князь Радзівіла у таго-ж сьледовацеля гэтак сьведчыў аб школі і аб Магнушэўскім: „Кс. Магнушэўскі ніколі не даваў навук, патрэбных для народу, а, запрошэнный прыставам, не хацеў стрымліваць селян ад бунту, дадзенае прыставам аб’ яўленьне прачытаў публічна у касьцелі, но мужыкам паказалося, што ён трымае іхнюю старану, не карыстаў с свайго палажэньня дзеля успакаеньня, і ня хочэ угаварыць селян пайсці на работу. Вось гэткіе адносіны і былі прычынай таго укору, што з яго школы ня можэ выйсці нічога добраго, бо ён сам не стараўся, а той, хто вучыў дзяцей, Парафіяновіч ня здалеў навучыць дзяцей павіннасьці іхняго стану і ўмацаваць правілы добрай моральнасьці, бо любіў выпіць, і разам з другімі пісаў разные жалабы на пана. Апрача таго пры мне па загаду Магнушэўскаго хлопчыкі дэклямавалі ня гожые для селянскіх дзяцей байкі і вершы. гэта быў найлепшы