Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

даказ, які кірунак школы. Адначэ цяпер напэўна сказаць не магу, каб гэта школа была прычынай усіх гэтых сумных здарэньняў, бо я ў гэтым дварэ ня жыў і ўся драбяза благога ўплыву навук мне невядома».

Юрага горэй адзываўся аб школі і аб вучыцелю Парафіяновічу, называючы яго бунтаўшчыком. Ня можна, моў, яму дараваць таго, што ён у сваіх рапартах называе вучнёў м ешчанамі, а не селянамі, і сабраные такімі, кажэ, вучыцелямі дзеці маглі навучыцца ня столькі малітвы, сколькі думак аб прывілеях і вольносьцях, і умацаваньня у ўпорстве ды сьляпой ненавісьці да дворных загадаў, а якіх навук навучаюць у школі, можна пабачыць, калі паўзірацца на вучыцялёў.

Вынікам усяго гэтаго было закрыцьце школы; Кс. Магнушэўскаго узялі пад надзор ваенной каманды, а пасьля атдалі пад надзор паліціі.

Быўшы пад надзорам, прыбіты горэм, памёр Кс. Магнушэўскі 24 сьнежня 1828 года, маючы каля 70 гадоў.

Тым часам справа аб школі ішла сваей чарадой.

28 студня 1г29 году з Варшавы Вялікі Князь Константын, брат Цара, разабраўшы усю справу, прыслаў такі загад у Вільню: прызнаць Магнушэўскаго не вінаватым, звольніць ад надзора, а гродзенскому губэрнатору за неаглядны паступак зрабіць выгавар.

Кс. Магнушэўскі ня мог ужо гэтаго пачуць: яго цела спачывало у мёртвай сцюдзёнай зямле.

Некаторых селян саслалі. Хадзілі чуткі, што Паўлу Бахрыма былі здаўшы у рэкруты. Думаю, што гэта непраўда. Лішне малы быў на гэта. Яму было 19 гадоў.

Вершаў Паўла Бахрыма не удалося знайсьці. У ўспамянутай кніжцы надрукаваны адзін яго верш, каторы тут і перадруковываем:

Заграй, заграй, хлопчэ малы,
І ў скрыпачкі і ў цымбалы,
А я заграю у дуду,
Бо ў Крошыне жыць ня буду.