Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плачэ,
Гдзэж ты пойдзеш, небарачэ?
Гдзе я пайду? мілы Божэ!
Пайду ў сьвет, у бездарожэ,
Ў ваўкалака абярнуся,
Сьлёзна на вас абзірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не радзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасьліўшая ты бы была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я-бы без паноў абыўся:
У паншчызну-б не пагналі,
І ў маскалі не атдалі.
Мне пастушком век ня быці
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расьці баюся,
Гдзе-ж я, бедны, абярнуся,
Ой кажане, кажане!
Штож ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.

|}

А. Янулайтіс.

16/IV 1913 г., Вільня