Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

стаў услуховывацца к чароўным зыкам, што бытцым с чароўнаго царства сумысьле далеталі к яму.

«Гэта іграе свабоднае сэрцэ», скрозь слёзы прашэптаў Янук: «гэта напэўна іграе той, каторы не чэкае пяньковага гальштука на шыю. Эх, як дзіўна грае, з якою ахвотай слухаю гэты чароўны зык!

Але такі загадка, чаму гэта ўсё так ясна далятае да мяне? няўжо гэты музыка адыгрывае адыходную для мяне? Іграй, браце, іграй! У гэтай сонаце я нібы чую шэпты родных лясоў, голас маткі, брата».

Музыка раптам сьціхла, сэрцэ сьціснулася і заныла ат болю. Адыходная была далёка, мукі толькі пачыналіся.

Турма сьпіць, сну немашака, ў вушах шум, у галаве адбіваецца гул, бытцам заганяюць цьвек.

«Усё маё жыцьцё разбіта, дажываю дні паміж шэрых сьцен, а на парозе сьмерць з мукай і страхамі. Хоць бы хутчэй канец».

І тут яму ўспомніўся горад, дзе ўсе спакойна сьпяць, не дбаючы ні на турму, ні на яго. Пры гэтай мысьлі яму станавілася затхла, бытцам уся гэта маленькая каморка зверху, знізу, з бакоў пачынала сціскацца, выгоняючы ўвесь дух.

І каб разагнаць думкі, ён пачынае хадзіць с кута ў кут, гулка адбіваючы абсацамі па каменнай падлозе, але і стук абсацаў кратае яго нэрвы і не дае яму супакоіцца.

Ён валіцца на ложак, памыкаіцца заснуць. Сну німа, векі апцяжэлі. У гэткай барацьбе, праходзе гадзіна — другая і сон змарыў яго.

Зьявілася вясёлае неба, знаёмые ляскі і хмызнячкі, дзе прывітаюць вясну птушачкі, а жоўтые смалістые сьвечачкі аж гараць на сасонках, узіраючыся на сонцэ. Прыветліва глядзяць сасонкі і бярозкі ў новым зялёным убору, аж кідаюцца ў вочы красачкі, мітусяцца перад вачыма сонные матылькі, і чорные, як смоль, груганы ляніва ходзюць на ральлі.

Затым бачыць зарніцы, зіяюць на сенажацях стальные