Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

«Татка, татачка! згінуў, прапаў: заўтра вяроўка здушыць мой голас, каб ня чулі яго, бо ён шкадлівы, шкадлівы…

Божэ міласэрны! Татачка, укленчым, маліся за мяне: я маліўся і плакаў, але ўжо слёз не маю: выплакаў даўно. Ты праўдзівы чэлавек. Маліся, маліся!

Вун, бачыш, абраз, які сумны твар і як зіяюць Яго добрые вочы. Даруй мне, Божэ, даруй! Ты церпяліва нёс крыж і паваліўся пад ім.

Яшчэ хвіля, і маё цела захістаецца, захістаецца і…

Сон нарушыўся стукам у дзьверы.

«Прыяцель! кажысь, з Богам гамоніш? мусіць тут і пазнаў Яго, а дзе гэта раней быў?» — прабасаваў праз атчыненае ваконцэ салдат.

Знікла ўсё. Толкі на тым мейсцу, дзе была цень бацькі, чарнела запляснелая палоска с-пад вакна. Гэта быў сон.

І ён зліты потам жадаў устаць с падлогі, але сілы сусім, зьмянілі яму. Так і пралежыў да раньня, пакуль не прывялі доктара і не палажылі на ложак.


Ні Янук, ні яго сябры ня ведалі, калі будзе канец іх мукі. Усякі з іх, прыждаўшы вечара, паджыдаў сьмерці, ня зводзючы воч з дзьвярэй, куды павінна была яна увыйсці.

А сьмерць была ўжо на парозе. Дзень быў хмурны, сіверны вецер, насьвістываючы хаўтурные песьні, ўрываўся праз вокны к сказанцам і шэптаў. кожнаму, што не задоўга… не задоўга…

І ўсе, як адзін, гэту песьню сквапна слухалі, бо ёй не было чуць, што гэты хмурны дзень, для іх апошні, што зараз халодные воблакі збягуцца, завалакуць неба і запануе магільная сьціш.

Прыпаўшы к халоднаму муру, ўгледаючыся на воблакі, што хутка плылі над турмой, Янук плакаў і шэптаў: «Во-