Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Вышаўшы на пусты двор, сьцюдзёны вецер раптам наляцеў на іх, абдаў холадам, хлестануў у вочы дажджом, нібы крапідлам перад сьмерцю і, рвучыся з боку ў бок, нема завыў, бытцам сьмяўся над іх слабасьцю зукуючысь сваей сілай.

Ідучы памеж салдат, Янук абарачываўся і ўглядаўся ў цёмны абшар, бо чуў, што ззаду за імі яшчэ кагось вядуць, але па асобну.

Ня веручы сабе, ён другі раз піралічыў сваіх таварышаў, яны былі ўсе. «Каго-ж вядуць? — пытаўся ён у сябе; хто гэта нясе сваю галоўку на шыбеніцу?» І ня вытрымаўшы, ён звярнуўся к таварышу і спытаўся, ці ня ведае ён, каго вядуць за імі.

Ніхто ня ведаў.

«Эх, як-бы я жадаў, каб глянуць у вочы гэтаму бедаку, што так сьпяшыць к нам! — казаў Янук, — Сьпяшыш браце, спяшыш, пэўне не ў пятлю, а к нам, каб за адно спаткаць сьмерць.

Пры бляску закуранай лятарні, смутна вырысывалася чыясь магучая фігура. Цяжка ступаючы па выбітай турэмнай дарожцэ, звесіўшы галаву, ішоў за канвоем непамернаго росту чэлавек.

Янук што хвілю абарачываўся, жадаючы ўгледзіцца ў твар велікана, але за цемнатою трудна было распазнаць.

«Эх, як яго фігура і рост успомінаюць мне брата Рыгора, уздыхнуўшы, нейкім магільным голасам прамовіў Янук. Якраз і рост, і паходка. «Бог сьвяты ведае, як цяпер жыве ён.»

І пры гэтым яму ўспомнілася дамашнее жыцьцё, старэнькая хатка. дзярэўцы, каторые с карэнням вырываў Рыгор, і той бычок, што клаўся къ нагам яго, ведаючы значэньне і сілу Рыгора.

Мыслі разарваліся, канвой застанавіўся, і цесна апступіў іх, а велікан стаяў асобне, ня гледзючы, што рабілася перад ім.