Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

— «Не, браце, танцуй так, як музыка грае: казалі там, ну і там.»

Прыкра было згаджацца, але што-ж зробіш, панура ў вечары ішоў на атпачынак і, як куля, вылятаў на раніцы, ве села, смяючыся, убачыўшыся з дзядзькам.

Патроху згоняла с поля снег і гдзе-негдзе рунелася мураўка. Яшчэ тыдзень, другі — і Пранусь павінен быў узяцца за пасту.

«Вось тады будзе шмат спакайней, радуючыся казаў ён: з раніцы пайду, пасьпеваю, хто будзе чуць, гэта ня тоя, што тут: уздыхні, зараз зеркачы авярнулі, там сам сабе пан, вогнішчэ разложыш, тупніш сьвіснеш як дома, чае не ў знак прабяжыць.»

Даўно чэканая пара падыйшла; небо поласкавела, павеселела, сонцэ, як мае быць прыпекло, наляцела птушак, лес зарунеў, быдла рыкаючы весела пабегла ў голе, і Пранусь, як не прытомны, пагайсаў сьледам.

Барадаты дзядзька, седзючы па прыгорку, пыкаючы люльку, глядзеў і радаваўся, як яго памоцнік шпарка бегаў то ў адзін, то ў другі бок за быдлам, зганяючы яго ў вадно мейсцэ.

«Хопіш гора, сынку, хопіш, сколькі ўлезе, над сіратой усякі наздзекаецца, ведаю, бо сам ужыў смаку гэтаго, раней ўстанеш, пазней ляжэш, штурханцоў нададуць, а ты, сірата, як бура, ўсё знясеш.

«Эх жыцьцё! марматаў барадач, плюючы са злосьцю на бакі. Усе мы людзі, а ня ўсім Бог роўнае счасьце даў.

— Пранусь! Пранусь! гукаў ён, ні вынімаючы люлькі з зубоў: «адгані красулю, ды бульбінку хадзі з’еш, дось будзе, дзень вялікі, нагайсаешся», і, разгарнуўшы жар, пачаў даставаць пячоную бульбу.

«А мой сынок, еш жэ еш, чаго чаго, бульбы не бракуе. Бог ведаў, каму бульба, нам, братка, мужыком, каб елі ды цешыліся.

«Не спешайся, не спешайся! звольна: над каркам не ста-