Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

яць», казаў ён, гледзючы на дзіцянё, патпершы рукамі бараду.

«Расьці сынок, расьці! шануйся, падрасьцеш, якім яшчэ чалавекам будзеш, казаў — маці жыва, так вось на яе не запапінай: яна-ж цябе гадавала, гаравала; нябось, ня ўломак, прыгожы, як ягадка.

А тут што? тут вось адбразгаеш сваё, ды да дому… свой хлеб хоць не такі смашны, але ім не падавішся. Праўду кажу, праўду, тут ня ўслужыш, я ўжо спрактыкаваўся, было усяго.

Жыву і чэкаю, як вол доўбні».

Тым чамам сонцэ не ў знак апушчалася над лесом, і быдла пачало паглядаць у той бок, дзе хлявы.

«Ганяй, дось будзе, дзень аджылі, дзякуй табе, Божэ!» камандаваў дзед. Ідучы з дзядзькам, Пранусь углядаўся на хату, с каторай выпаўзаў стужкай дым і пры гэтым мысліў, што зараз сядуць вячэраць, то ўжо мух лавіць ня будзе, а патчэпіць самую большую лыжку і ну яе і туды і сюды.

Жывёлу угналі у двор і размясцілі па хлявох.

«Ну пойдзім, зачэрпнім, што дадуць!» адазваўся дзядзька і атчыніў на кухні дзьверы. Там была сама гаспадыня.

«Во і мы тут, панічка, галодные, як ваўчкі», збедніўшыся адазваўся ён: «калі ласка крупнічку лыжачку, я ня проч, ды і хлопчык не аткіне». Як падалі вячэру і уставілі на стол, падыйшло яшчэ пяцёх парабкаў і звольна паселі на даўгіх лавах.

«Ну хлапец! мая панюхна», адазваўся барадач, «каб бачылі, што з яго вырабляецца, матыль ды толькі, бяжыць ды бяжыць, увесь час на нагах.

Крыкніш на сабаку: «Жук. у шкодзе», пакуль той Жук раскурстаецца, ён ужэ бяжыць; дзяцюк, так дзяцюк, а галава, гляньце, як цэбар, мазгоў поўнінька ў ей, гэта не раўня нашым валапякам.

А гамонка, каб чулі, праўду рэжэ, бытцам с ксёнжкі чытае, пракурор ды і толькі.