Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

— «Добра, пані, добра!» марматнуў Пранусь перажовываючы на астатку нейкі храшч, што нінацкам папаў на зубы.

«Пойдзім братка», адазваўся барадач.

Вось, дзядізчка, казала пані, ў паслугачы забярэ, мусіць горш далёка будзе».

— «Чуў сынку, чуў, я толькі маўчу, ды думаю, што з гэтаго будзе? Тут ня ўежна, ды улежна, а там хоць часьцей зловіш пірапечку, дык і гупліка падвабіць, толькі трымайся.

Гэта, брат, не навіна! На што ўжо мне старому у злосьці калі уклеіла мешалкай па зубох, то вось адзін па адным тры зубы выбраліся, і здаровые, як звон. Ну і маўчу, як бы нічога не было. Ці адзін наздзекаецца над бедным!.

Нас усюды бьюць, Пашоў раз у горад; іду вуліцай, вядома пасярэдзіне, аж дзесяцкі за карк, сюды кажэ, я гоц у бок, аж-на, табе-узбіўся на нагу нейкай пані, і што, здаецца, пашкодзіў, калі лапцем крыху наступіў на ваксаваны боцік, дык як яна, браце, пачала вудзіць мяне парасолікам, аж пыл курэў, па той раз — плаці — ні пайду.

Так і табе. Пакуль малы, — сілы німа, а будзе сіла, права німа, ну і ануча анучай.

Але кажуць ісьці за паслугача, ідзі, атказаў німа», і дзед закінуўшы на патліцу шайку, уздыхнуў і запеў:

Вып’ю я чарку, забуду пра гора, засьмягшые губы хоць чуць прамачу.
Годзе млеці ў здзеку, ў пакоры, і так ужо досыць век цэлы маўчу.
Німашыка мне долі мне беднаму Марку, нават і мысліць аб ей ні вально.
Смутна мне, дайце гарэлачкі чарку, нудные думкі развеіць яно.
Ўвесь дзень у полі сілы парываець, дмесся ат шчыраго сэрца твайго.
Смаку ня чуеш, у працы знываеш, а сколькі гаротнаго веку твайго.