Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

Жылы патцягне, пасмягне у роце, вочы ат працы крывёй набягуць
Крыху прыляжэш, зарас сьветае, зноў падымайся і ў поле ідзі,
Ня дзіва, што брат наш здароўя ні мае, у высахшай с працы і слабай грудзі.
Гдзе там пра долю, і счасьця нам дбаці, ня скора нам гэта яшчэ дачакаць,
Беда, нідастаткі цягам у хаці, выпьеш дык — неяк лягчэй гараваць.
Дайце мне чарку, забуду пра гора, засмягшыя губы хоць чуць прамачу.
Годзе мне млеці у здзеку ў пакорэ, і так ўже досыць век цэлы маўчу.

|}

«Вось песьня, дзядзічка, так песьня, нейдзе чуў яе, бытцам та татка мой піяў, але ня ўспомню; маленькі быў. Навучыце, дзядзечка мяне, навучыце, натта-ж падабалася».


Прануся больш не пусьцілі з борадачом, казалі, каб спраўляўся калі хочэ служыць — адзін.

«Спраўляюся, спраўляюся!» марматаў ён, патрасаючы кулакамі, седзючы на выгоне і прыслуховываючыся к рэху, бытцам то чэкаў атказу атаго, c кім cварыцца.

«Вам патрэбен, а мне не! Пабачым, ці доўга пабудзе? Зараз пойдзе гамонка, што сметану зласаваў, то падмазку зьеў, то ступіў не так, то глянуў не так, ня ўгодзіш, каршун вас дзяры.

А дзіця, што дзіця, каму пажаліцца, Богу аднаму вядомы здзек над ім.

Хіба памру, то замоўчу, а жыць буду, скажу праўдачку ў вочы».


Пранусь першы раз на сваім жыцьці увыйшоў у пакоі: застыў ў задзівеньні і замыеліўся.