Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта ня тоя, што ў нашых куранках, тут і цёпленька, і сьветленька, падлога бліскучая, суфіты гладкіе, і абразы ласкавейшые, як нашы. А птушак — птушак, жоўцінькіх і чырвонінькіх, свяргочуць, як у лесі.

«Шкода німа дзядзькі, а то разам паглядзелі бы, як жывуць людзі, але што чужым багацьцем глуміць галаву, мне мая куранка так сама не благая».

Пранусю казалі скінуць лапці, і на мейсце іх далі нейкіе скураные боты, сказаў бы з аборамі, дык не, далёка не яны, і цянейше і чорные, а не рудые. Усклаўшы іх, ён доўга марудзіў, пакуль прылаўчыўся укручываць, а после набраўся прыкрасьці, пакуль ашмуляліся пяты, з непрывычкі скура муліла пальцы і дужа высака выціскаліся ў гару пяты.

Не, такі ліпаукі далёка раскашнейшые, разуваючыся ў вечары казаў ён. Там ні стуку ні груку, а тут ідзеш і азіраешся, бытцам ззаду на пяты паступаюць.»

Пражыўшы тыдзень, другі на лягчэйшым хлебе, ён нібы крыху ўжо звыкся і толькі часьценька нудзіўся па свайму барадачу, катораго дзён колькі пад рад не бачыў.

Праца хоць была не цяжкая, але ўвесь дзень на нагах, туды штурхель, сюды штурхель, там прымі, туды пастаў, змяці пыл, мый падлогу, а то бяжы ў мястэчка, атпачынку німа, толькі ў ночы.

Пранусь лічыў дні, калі будуць Каляды, і часамі спатыкаючыся з дзядзькам, казаў яму, што асталося ўже дзесяць дзён, а то сем, і менш таго.

«Не задоўга сынку, не задоўга», атказываў ён.

— «Учора, дзядзічка, страху набраўся, і мысліў, што будзе гасцінца, аж бач не, Бог злітаваўся надамной, далі-далі ды ня многа.»

— «Што, нябось загінула што небудзь! Гэтак, гэтак, бывае запрапасціцца, ну і даюць, на каго больш увагі, а после — тыц — нашлося, туляюцца як ваўкі, воч негдзе падзець, задобрыць ўжо хочуць, але крыўду с сэрца не дастаць.»