Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

— «А што, дзядзічка, за здарэньне было з братам..?»

— «А вось, дзеткі, ня тут кажучы, шула ў лесі абярнулася і ніжывога дасталі, і як там далі было, ня ведаю; далёка тады быў я…»

— «А!!… і майго-ж татку дрэва прыбіла, як я быў маленькі.»

— «Ад раптоўнай смерці сціражы нас, Божэ», зняўшы жапку, шаптаў дзед. А ці памятуеш хоць крыху, які быў твой татка?»

— «Не памятую, не памятую, адно толкі засталося, як нашу Насту ён калысаў, то піяў: Люлі люлі люлі! прыляцелі куры, селі на вароцех у чырвоных боцех….»

«Мусіць то, дзядзічка, і ня ведаеце, дзе пахаваны брат, а я таткіну магілку як цяпер бачу, націснутую каменьнем.»

— «Так, браце, так, ціснуць нашы грудзі пры жыцьці ціснуць і па смерці…»

— Пані клічэ… пабягу, адазваўся Пранусь…

— «Вось здружыліся!» адазвалася яна; «як вас ужо і развесці, ня ведаю, хіба вадою прыдзецца.»

— «А не! панічка не варта; самі пойдзім», адазваўся Пранусь…

«Ну дык з Богам! Параска, калі людзі здараюцца…

— «Каліж рушыце?»

— «А хоць і зараз, дзень вялік».

— «Добра!…» і пані выйшла у другую палавіну, а Пранусь без шапкі выбег на вуліцу.

«Дзядзічка!» захлебываючыся з радасці казаў ён; «расстаўляй кішаню, грошы зараз дадуць, ужо я нарыхтаваў усё к ладу.»

— «Ці-ж так?» ня веручы пытаўся дзед: «ну, калі ў дарогу, то ў дарогу; старцу сяло не ў наклад.»

— «А папалуднаваць трэба, я сваё не дарую»…

После паўня іх разлічылі і далі падводу да мястэчка.

Пранусь, стоючы на снягу, глядзеў як масціўся на сан-