Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

Пашлі сьмехі, жарты і вясёлая гамонка на ўсю вёску- — «Марцін, кінь блазнаваць». — Звонкім голасом пірабіла бе. лакурая Гапка на хлапца, што, як цялё, туліўся ля яе.

— «Ці не пара вам спаць? Куры ўжо даўно сьпяць, а яны яшчэ снуюць», жартавала Наста.

— «Праўду рэжыш, мая красачка», басаваў Ігнась. «Дзеж той сон каму пойдзе, не ўбачыўшы вас, зязюлек! Вось глянім на вас, кветачкі, і сон латвей пойдзе».

— «Можна і без пагляду,» — праскрыпела старая Базыліха, што атчыніўшы вакно, слухала вясёлую дружыну.

Але дзяцюкі як ня чулі размовы старой, і адзін перад другім завіхаліся як найдалі сцягнуць вясёлую гамонку.

«Стар! Стар!» Гукнуў нехта на Базыля, што ўзяўшыся ў бокі, гарцаваў пад гармоніку нейкі нявіданы дагэтуль танец. «Пакінь! Пакінь!» рагаталі хлапцы. «Цажалей атопкаў, пэўне новых лапцей не маіш». А Базыль аж захлёбываўся ад радасці, што патпаў трафунак разагнуць старые качэргі.

Так можэ на доўга зайшла-бы гулянка, каб сама гаспадыня не наважыла ісьці ў хату на вячэру, бо пачула, нейдзе пявун запяяў. Хоць і дужа не хацелася пакінуць ігрышча, раз’ахопіўшымся дзеўчаткам, але павінны былі паслухаць гаспадыню, ўсе пабеглі ў хату і паселі на доўгіх лаўках.

— «Эх, мае дзевачкі, зайздрую вам, як загляну ў вочы маладога жыцьця; надойдзе мысьль, Што і сам-жэ я калісь быў у гэтакім веку і так сама гуляў і піяў, і сэрцэ пры мыслі часьцей забьецца у збалелай старэцкай грудзі, а посьле, як жаніўся, крышка ўсяму. Але, дзякаваць Богу, жывём мы па людзку, хлеб і куток свой ёсь. «Вось, калі будзем жывы, то заўтра справім дажынкі і гульнём, каб земля задрыжала, забудземся пра гора і бяду; ніхай нам здасца — што жывём, Ну а «кажыце мне, дзевачкі: ці любіце вы мяне старага? Не, мусіць. Стар — і я кажу».

— «Любім, бацька, любім. Хочыш, — пацалуем. крычалі