Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

— Яна, мусіць Гаўрылу Гарбатага ўпадабала. Глядзі, бяды з гарбом набярэшся. Ідзі лепш за Марку Струкача!»

І гэткіе кпінкі сусім збілі с панталыку дзяўчынку. На тым скончылася. Дзеўчаты гуртом усталі, падзякавалі за вячэру і скорынька пабеглі дамоў ў суседнюю вёску.

Як быў сьветлы дзень, так стаў цёмны вечор. Прэбавалі было завясьці песьню, але не ладзілася яна ў іх; так і замоўклі.

Апутаная думкамі, Гапка і не агледзілася, як далёка засталася ат сваіх і, не уважаючы на ноч, мерным крокам ішла меж алешніку. Там прайшла нядужа далёка, аж пачула, што быццам нешта, шастае, і чыясь цень паўзе па дарожцэ. Акамянела са страху Гапка, але страх адразу зьмяніўся на радасьць, і ей стала відаць, што цень знаёмая.

Пірад ей, як вырас, Сымон.

— «Не пужайся, Гапачка! Гэта я! Бег, дух не зьменяючы, каб як небудзь перэняць цябе і давясьці да дому. Німашыка мейсца, як успомню, што будзе са мной, калі прыдзіцца разлучыцца; хоць жывы ў магілу лезь! даецца, ніколі-б не разставаўся с табой. І вось думаю сабе, даганю цябе і яшчэ разок гляну ў вочы табе; нехай твой пекны вырыс твару на векі адабьецца ў сэрцы маім. Але вось і хата твая. Пэўне будуць бацькі грызьці; мяне то ўжо даўно грызуць. Такой бяды. І ўсё нічога — толькі вось марные думкі не пакідаюць мяне, і на сэрцу такі цяжар, нібы штось яно прачувае» — — «Кінь, любая! Гэта так штось здаецца, ніхто нам ніякой перашкоды не павінен зрабіць — бо пакуль не застыла кроў, і не перэстала біцца моё сэрцэ — сіла і адвага на нашай старане».

— «Ну, будзь здароў, Сымон! Да заўтра! — сказала Гапка і працягнула рукі. Сымон моцна сьціснуў рукі Гапкі, абняў сваімі каменнымі рукамі і шчыра пацалаваў яе. Так і разыйшліся яны.

Не раз абарачываўся Сымон і ўзглядываўся на хатку, што згорбіўшыся і пахіліўшыся к зямлі пры блеску месяца зіха-