Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

цела, як залатая, і дзе ў маленькім ваконцы, нібы прыплюшчэ ным воўчым воку, бліснуў агонь; але мусіў ісці, бо сабак паднялі брахню.

Доўга бубнелі бацькі, што ў ночы вярнулася Гапка, а больш усяго стараўся даняць войчым, каторы і сам толькі што вярнуўся с шынка, добра патпіты. Але Гапка мала слухала, што плёў пьяны, бо, спрацаваўшыся за дзень, хацелася аддыхнуць.

Ноч прайшла ў дрэнных снах. Бачыць, бытцам — лес, балота нісканчонае, і яна ў гэтай пушчы адна — адзінокая жыве. Страх агартаваў яе. Затым сон меняўся другім страшней першаго, і так настала рання.

Як сьвятковы дзень прабег — і не агледзілася Гапка. Толькі пад вечар зьбегаліся дзеўчаты і, забраўшы с сабой Гапку, пашлі ў суседняю вёску на дажынкі. Бягучы, Гапка толькі і жадала, каб убачыцца с Сымонам, што як сьцень стаяў ў вачах.

Сьцямнела, як дзеўчаты падбеглі к хаці, дзе іх чэкалі маладые хлапцы. Гапку сьцярог Сымон. І як толькі згледзіў, адразу падбег к ёй.

— «Ну, штож, родная? здаецца і сягоньня сьлёзы; эх, баба-баба! выкінь з галавы мыслі! Тыж толькі пачынаеш жыць, шчыра любяць цябе. Пойдзім ў хату. Чуеш, як смаляць ў скрыпку і гуляюць дзяцюкі з дзеўчатамі?

Не пашла Гапка, а засталася с Сымонам стаяць для пярэплаці. Месяц з высака сьвяціў і якбы вартаўнік, сьцярог раскінутую ў пушчы вёску і людзей. Прыпёршыся на плячо Сымона, Гапка штось мысліла і глядзела ў даль, і ей у гэту хвілю жадалася вытлумачыць Сымону пра шчырае каханьне, але трудна было распачаць.

— «Гапка, скажы, родная, якая можэ быць твая думка, можэ я як нібудзь растлумачыў бы яе?» — адазваўся Сымон.

— «Не, мой родны, я тут заўсёды адна, ты — толькі сягоньня і може яшчэ колькі дзён і — па ўсім! І гарачые сьлезы