Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

Прачувала маці, што можэ выйсці з гэтаго дрэнная справа і нават фэльчара паклікаць мелася, але трафілася іначэй.

Неяк позна, ў вечар, як ні было ў хаці старой, прывалокся пьяны айчым і, як ўжо за звычай меў, пачаў чапляцца да хворай Гапкі, кажучы, што тут здаровым німашака мейсца, а хворым с каханьня і пад паветкай будзе добра і, не уважаючы, што хворая толькі піраводзіла дух, сьцягнуў за руку з ложка і выпхнуў с хаты, сказаўшы ў сьлед, што цяпер як раз падыйшла пара пашукаць Сымона, — і зачыніў дзьверы.

Халодны сіверны вецер, растрасаючы па мёрзлай дарозе сьнег, ледзьве ня збіў з ног хворую. Ногі сусім не служылі, сілы пакідалі яе. Сланяючыся з боку ў бок вобмацкам ля сьцяны, падыйшла Гапка к дзьверам сваей хаты, увыйшоўшы у сенцы, нешта там ўзяла і выйшла на вуліцу.

Усе ўжо спалі. Дзесь на краю вёскі цяўкнуў сабака, Гарачые слезы цяклі па абмёрзламу твару Гапкі, і чым далей яна ішла, тым больш дзервянелі ея ногі. Мінуўшы апошніе хаціны, перэд вачыма развярнулася шырокае поле. Дарога крута паварачывала, ў бок. Ідучы босымі нагамі па мёрзлай зямлі, часта яна спатыкалася і, сабраўшыся с сіламі, адыходзіла далей.

Абразы адзін за адным мітусіліся ў вачах. Перад ёй, як вырас, яе бацька, яе родны бацька, той, што маленькую пакінуў яе. Бачыць, бытцам ён сьмяецца, і туліцца к яе пахаладзеўшаму твару, затым бярэ за руку і яны бягуць і бягуць.

Прыбеглі. Лес. Аж смаліць, грэе сонцэ. І здаецца ёй, што ўсякі кусьцік, усякая травінка, ўсе радуюцца іх прыходу, манюць і клікаюць к сабе. Дуб шапасьціць: хадзі, аддыхні пад маю засень.

— «Не!» атказывае яна, — «Мы яшчэ не змардаваліся. Вось крышку пабегаім, можэ — тады». — Тут красачка здаецца шэпчэ: Глянь-тку на маё хараство… Бачу. Бачу, атказывае яна. «Я цябе зараз сарву для таткі свайго».