Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Ўсім нам знойдзецца тут праца:
Трэба паўшых нам узьняці,
Трэба сонных разбудзіці…
Хутка-ж! час не марнаваці!..

|}


Успамін.

З’явілася яна мне ў жыцьці,
Як сьветлы, лёгкі сон,
Як прамень сонца залацісты,
Сіяючы, як ён.
Цягнулася яе жывая
Душа ўся да мяне;
Але зыйшліся нашы сьцежкі
На момэнт — як у сьне.
С табой нам ворагі спаткалісь
На пуцявіне той, —
Аткінулі мяне, благіе,
С пагардай і кляцьбой…
З’явілась ты — і борзда знікла,
Як мары ў лёгкім сьне.
Ці будзе час, твае каб вочкі
Ізноў убачыць мне?
Цябе па ўсей краіне роднай
Шмат часу я шукаў;
Але была дарэмна праца:
Мне шчасьця Бог не даў.
І я інакшай пуцявінай
Ў сваім жыцьці паўшоў:
Пакутнаю і цяжкай сьцежкай
Яно пайшло ізноў…