Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля гадзін тых сьветлых, мілых
Шмат часу ўжо прайшло,
А сэрцэ, што разбіта цяжка,
Патолі не знайшло.
Але сярод трывожных думак
У памяці маёй
Застаўся водблеск чысты, сьветлы
Яе душы сьвятой.
Ў сваіх плюскочых вечна хвалях,
Жаўцее дзе пясок,
Так сьвет дрыжачы ясна — срэбны
Трымае ручаёк, —
Той сьвет нябеснай яркай зоркі,
Што ў ночнай цішыне
Ласкава, сьцішна і прыветна.
Міргае ў вышыне.

|}


За працу!

Годзі плакаць і стагнаці,
Годзі слёзы ліць дарэмна;
Досі стогнаў, досі енкаў:
Нікне праца пад’ярэмна.
Голас гучны, голас звонкі,
Дух бадзёры, гэй, прасьніся,
Пранясіся песьняй дзіўнай,
Думкай — казкай адзавіся!
Нам парупіцца патрэбна;
Люд праспаны схамяніся:
Час на сьвет зірнуці сьмела, —
С песьняй дружнай узніміся!