Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Нам ня грозны ўсе прашкоды,
Нам ні страшны рэкі поту;
К ліху-ж жудасные думкі, —
Згодна выйдзем на работу.
Хай з вясёлай песьняй праца
Хутка спорыцца ў жыцьці.
Новых думак, песьняў, сьмеху
Не жалейце, пакажыце!

|}


У дарозі.

Грахочэ чугунка між ўзгоркаў зялёных
Праз бор, што стаіць. як сьцёна;
Блішчаць залаціста — янтарные сосны.
Куды-ж так нясецца яна?
Спаміж бору вылунаў горад вялікі;
Паплыў ён, схаваўся і зьнік.
Ізноў пацягнуліся вузкіе ніўкі,
Дзе працу кладзе ўсю мужык.
Па ўзгорку рассыпалісь гурмай селяне.
Капаюцца ў чорнай ральлі.
Працуюць с сахой, з бараной небаракі,
На потам аблітай зямлі.
А там на курганчык зялёны успёршысь,
Дзяўчынка-нябожэ сядзіць;
Заплаканы вочкі, — дзяўчынка — галубка
На сьвет Божы смутна глядзіць.
Галоўку сваю апусціла так нізка, —
Чаму засмуцілася так?
Ў далёкі край можа пайшоў яе мілы —
І згінуў на век — небарак?