Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Наш шлях.


К свабодзе, роўнасьці і знаньню мы працярабім сабе сьлед, і будзе ўнукаў панаваньне там, дзе сягоньня плачэ дзед.Янка Купала.

Жывы народ — той, каторы можэ тварыць. Творчэская сіла — гэта ўсё роўна, як той клёк, што зерняці дае сілу выгнаць з зямлі расьліну — дрэва, каторое будзе далей радзіць такіе-ж зерняты і новую красу даваць зямлі.

Усё, што ўзбагачывае нашае жыцьцё, што паддзержывае і развівае яго, карысна і добра для ўсяго чэлавечэства. Гэтак і творчэская сіла, як фундамэнт жыцьця, ёсць найвялікшае багацьце чэлавечэства і асобных народаў, ёсць цэннасьць, аб каторай ніякай споркі быць ня можэ.

Марнаваньне творчэскіх сіл — наш найвялікшы грэх. Гэта — дабравольнае самагубства. Што не пашло на тварэньне новаго багацьця, тое прапала на векі, бытцым пушчэна на вецер. Тым болей шкодна і дрэнна тая работа, каторая зводзіць людзей і народы з іх простай дарогі і на мейсца культурнай працы ставіць змаганьне між імі дзеля панаваньня над слабейшым, дзеля зніштажэньня таго, што стварыла чужая культура.

Без змаганьня, без вайны, за праўду, за вызваленьне ад уціску і крыўды — абыйціся нельга. Але само змаганьне, да-