Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

У сваёй першай дэклярацыі маладнякоўцы пісалі, што яны згуртаваліся дзеля таго, „каб ідэі матэрыялізму, марксызму і ленінізму ажыцьцявіць у беларускай мастацкай творчасьці“. Сваім заданьнем яны ставілі даць беларускай літаратуры новы зьмест, „выціскаючы ўвесь чэмер і палын, што аддае затхласьцю мінулага“. У поглядзе на форму творчасьці першая дэклярацыя Маладняка не вызначаецца гэткай-жа катэгорычнасьпю і выразнасьцю, як у поглядзе на зьмест. Тут маладнякоўцы пісалі: „Асноваю нашай мастацкай формы, у якой мы ажыцьцяўляем нашы ідэі, зьяўляецца мастацка-праўдзівы вобраз, об‘ектыўны, адпавядаючы рэальнасьці. На розныя сучасныя мастацка-формальныя кірункі ў літаратуры мы глядзім, як на тэхніку мастацкай творчасьці. Наш асноўны прынцып: форма павінна адпавядаць зьместу, выкладаньне — тэме. Мы — маладняк і формальнай стараны мастацкай творчасьці“[1].

З восені 1923 г. пачала выходзіць часопісь „Маладняк“, у якой друкаваліся творы новага аб‘яднаньня. Спачатку яна выходзіла як часопісь ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, а з лістапада 1926 г. выходзіць як орган Усебеларускага аб'яднаньня поэтаў і пісьменьнікаў Маладняк.



  1. Маладняк“, № 1, 1923 г,