Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

IV. ТРЭЦІ ПЭРЫОД У ЖЫЦЬЦІ МАЛАДНЯКА
(1928 г.)

Трэці пэрыод у жыцьці Маладняка — сучасны пэрыод — пачынаецца з першых месяцаў 1928 г. і ўжо можа быць названы пэрыодам аздараўленьня і росту.

Як вышлі сябры згуртаваньня, якія аб‘ядналіся з нашаніўцамі ў Полымі, за аздараўленьне Маладняка ўзялося новае, моцнае ядро Маладняка з ліку тых яго сяброў, што ўвайшлі у Маладняк пазьнейшым часам. Ужо з новага, 1928-га, году часопісь „Маладняк“ пачала выходзіць акуратна кожны месяц, пераважна з творымі гэтых новых сяброў і ў прыгожым выглядзе, пад рэдакцыяй т.т. Галавача, Каваля, Моркаўкі, Мурашкі і Хурсіка, у выданьні ЦК ЛКСМБ „Чырвоная Зьмена“. У № 2 часопісі за 1928 г. у хроніцы было зьмешчана такое паведамлецьне аб Маладняку: „Апошнім часам у аб‘яднаньні адбыліся грунтоўныя зьмены. У сувязі з апошнімі падзеямі і заняпадам склалася новае кіраўніцтва аб‘яднаньня ў складзе т. т. П. Галавача, Р. Мурашкі, А. Моркаўкі, С. Хурсіка, І. Барашкі, В. Каваля, Е. Пфляумбаум“. Тут-жа пісалася, што „З апошняга часу ўзяты цьвёрды курс на рэорганізацыю часопісі“.