Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

бывае даволі вытрыманая, хоць у некаторых аўтараў яна ўсё-ж зьбіваецца на мову самога аўтара. Асабліва памастацку гаворыць Зьмітрок у Хурсіка.

У стылі пераважае рэалістычная плынь (Ліманоўскі, Галавач, Хурсік, Явар, Баранаў і інш.), але яшчэ даволі моцна трымаецца і плынь романтычныя (Лынькоў, Мурашка, Нікановіч, Лявонны і інш.). Трэба адзначыць, што ў маладнякоўцаў-рэалістых вельмі шмат романтызму. Маладнякоўцы, залічаныя тут да романтычнае плыні, даюць шмат чыстага рэалізму. Але апошнім часам усё больш выяўляецца якраз плынь рэалістычная, асабліва з пераходам ад тэм з грамадзянскае вайны да тэм з сучаснага соцыялістычнага будаўніцтва.

Каваль даў асаблівы стыль: рэалістычна-романтычны з вялікім уплывам народнае творчасьці.

Гародня даў фэльетонна-футурыстычны стыль („На крэсах“, „Варта на Рэйне“), хоць у апавяданьні „У паплавох“ ужо далёка адышоў у бок звычайнага рэалістычнага стылю з налётам некаторае романтычнасьці. Гародняўскага стылю часткова трымаўся і Відук („Бура ў затоках“). Апошнім часам і ён адыходзіць у бок звычайнага рэалізму.

У некаторых маладнякоўскіх творах, асабліва з часоў грамадзянскае вайны, заўважаецца значны ўхіл у бок прыгодніцтва. У Ліманоўскага гэты ўхіл цяпер блізу ўжо не прыкмячаецца. Асабліва характарным і памысным прыгодніцкі ўхіл ёсьць у Мурашкі („Прыгранічны манастыр“ і інш.). Ёсьць прыгодніцтва