З пазьнейшых вершаў трэба адзначыць верш ⁂ (Студзень, студзень…). Над маўзолеем Леніна пясьнярка кажа:
Я стаю і гляджу і дзіўлюся, |
Яна кажа, што і „братоў з Белавежы“ вабіць „промень сьветлы пунсовай зары“.
У вершы „Да прыезду Грамады“ — глыбокае пачуцьцё і моцная воля. Пясьнярка кажа:
Стройным шэрагам шчыльна, упарта, |
У вершы „Будучына — наша“ — комсамольская лірыка.
Верш „У школе“ — сібірскія мотывы. Любоў да дзетак. Любоў да краіны. Дзеткі кажуць ёй: „Нам, казалі ёй, што вы нас пакінеце“, і жаль агарнуў яе. Дзеткі кажуць:
Мы ў Сібіры жывём і ня мерзьнем, |
У вершы „Ля коміну“ — асабістая лірыка. Глыбокае пачуцьцё. Драматызм змаганьня з самой сабою, з сваім каханьнем. Жаданьне суняць свой жаль і крыўду.
У вершы „Апошняя вясна“ — асабістыя перажываньні, каханьне і разьвітаньне з маладосьцю, з