Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Але-ж, кажа ён сваімі апавяданьнямі, у гэтых умовах рэлігійны дурнап‘ян зьнішчаецца, і дзед выкрывае папоўскае ашуканства. У гэтых умовах паніч яшчэ можа загубіць няшчасную Ніну, бо яна цёмная, слабая, але цяжэй гэта зрабіць прымазаніку да сучаснасьці Капцюру ў адносінах да Ліды, і ён будзе мець належную ўзнагароду за свае злачынствы. Ды вось ужо, у гэтых умовах, зьяўляецца моцная, сьвядомая і энэргічная барацьбітка за новы лад, „дасужая“ Надзя. У гэтых умовах бацька-кулак не завяжа сьвету свайму ідэёваму сыну, а наадварот — сын-комуністы адбярэ ў гэтага бацькі зямлю і аддасьць яе працоўнай бядноце. Дадатнае ў сялянскім быце Галавач бачыць найчасьцей у жыцьці тэй бядноты, якая ахвотна бярэцца цяпер будаваць новае жыцьцё.

Што да формальна-мастацкіх асаблівасьцяй, дык трэба сказаць, што збудаваны апавяданьні ў Галавача яшчэ не заўсёды з належнаю цьвёрдасьцю і вытрыманасьцю. Заўважаецца некаторая непропорцыянальнасьць частак апавяданьня: ёсьць часам размах на аповесьць, але аўтар уціскае сябе ў асадкі апавяданьня. Апавяданьне разьвіваецца паводле хронікі падзей; найчасьцей падзеі зьвязваюцца, галоўным чынам, з жыцьцём аднэй асобы. Лепш удаюцца аўтару апавяданьні карацейшыя або з кароценькімі жывымі разьдзеламі. Часам у Галавача занадта шмат сур‘ёзнасьці, мала жывасьці, слаба выяўляецца гумар і сатыра, хоць нахіл да іх у некаторых месцах ёсьць зусім выразны і памысны. Аднак-жа, у яго