Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

З ЖЫЦЬЦЁПІСУ ЯНКІ КУПАЛЫ.

У фармаваньні мастацкага „я“ поэты не апошняе месца, калі ня першае, займаюць факты з яго асабістага жыцьця. Часта гэтыя факты вызначаюць сабою тыя прынцыпы творчасьці, якімі поэта карыстаецца пры об‘ектывізацыі свайго „духоўнага капіталу“ у форме мастацкага слова, у форме песьні. Так, Янка Купала ў вершы „Мая навука“ кажа:

Мне мудрасьці кніжнай ня даў бог пазнаці,
Мой бацька ня мог даць раскошаў такіх —
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
І дум беларускіх бяз школы і кніг.

І праўда, Янка Купала (радзіўся ў 1882 г. у Віленской губ.) сын арандатараў панскай зямлі, якія праз усё жыцьцё ня мелі пэўнага прытулку, — ня мог дастаць такой асьветы, якая насьцеж была расчынена для панскіх сынкоў. Нават грамату і то пазнаў, як кажа сам Я. Купала, нейкім няўцямным для самога спосабам. Грамаце на польскай мове вучыў вандруючы з хаты ў хату „дарэктар“. А гра-