Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

мату „гражданку“ вывучыў сам па календару з дапамогаю аднэй панскай служанкі, якая „знала ўсе тайны грамадзянскага альфабэту“. Потым зноў два-тры „дарэктары“ і некалькі месяцаў у народным вучылішчы — вось якія „унівэрсытэты“ прайшоў поэта ў маленстве.

І тут-жа зараз недастаткі да няхваткі перакінулі поэту ў суровую школу жыцьця, прымусілі, як кажа сам Я. Купала, узяцца за другую навуку — „чытаць сумную кніжку панскай службы і пісаць тужлівую повесьць свайго гора сахою ды касою“. „Беларускі абшар, усходы палеткаў і гоманы ў сёлах“ — вось што становіцца настаўнікам поэты. Прырода, вакольнае жыцьцё з яго „жальбамі скрыўджаных душ“ — усё гэта, уплываючы на чуткае сэрца поэты, зьяўляецца пертым і асноўным тым фактарам, які вызначае сабою і прынцып творчасьці.

Бурлівая рэчка і млын гутарлівы
Адмерным, раскоцістым плюскатам вод
Складалі мне рытму мастацкія зьвівы,
Парадквалі складаў раскоцісты ход[1].

  1. Глядзі ўвесь верш „Мая навука“, зьмешчаны ў тым-жа зборніку.