Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Але Янку Купалу не здавольвае адна „прыродная“ навука. Ён потым у вадным сваім вершы казаў:

На небе свабода, сьвятло і прывольле, —
А думцы замала: няма там людзей;
Людзей на зямельцы спаткае даволі,
Дык сонца і воля ня сьвецяць тут ёй…

І ў поэты яшчэ з маленства зараджаецца вось гэта думка, каб сынтэзаваць „сонца і волю“ далёкіх прастораў з „вялікім морам людзкога, забытага шчасьцем, жыцьця“. Гэтай думкай прасякаюцца ўсе яго песьні. Гэтая-ж думка яшчэ ў маленстве праяўляецца вялікай прагнасьцю да ведаў. І поэта, днём працуючы на гаспадарцы, ноччу ўсёй душою і сэрцам аддаецца кнігам, перачытваючы ўсё, што пападалася пад рукі. Але й тут не абыходзілася ўсё гладка. Бацька глядзеў на такія заняткі сына няпрыхільна і лічыў падобнае захапленьне лішняй раскошшу для селяніна і бескарыснай тратаю газы. Поэту даводзілася трымацца з кніжкамі на старожы і нават газу замяніць лучынаю, альбо вогнішчам на начлезе. А тут і яшчэ бяда — цяжка даставаць кніжкі ў глухіх кутках. Толькі ўжо на 16-17 годзе жыцьця яму ўдаецца браць